Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Зварот беларускіх праваабаронцаў з патрабаваньнем вызваліць палітзьняволенага Аляксандра Казуліна і забясьпечыць выкананьне правоў чалавека ў краіне старшыня Палаты прадстаўнікоў накіраваў “на разгляд” у Пракуратуру Рэспублікі Беларусь

20.12.2006.

Паведамленьне пра гэта атрымаў Алесь Бяляцкі, адрас якога значыўся пад зваротам беларускіх праваабаронцаў, які быў накіраваны 8 сьнежня прэзідэнту, старшыні Савету Міністраў, старшыні Вярхоўнага суда, старшыні Канстытуцыйнага суда, Генеральнаму пракурору, старшыням Палаты прадстаўнікоў і Савета рэсрублікі, а таксама міністру ўнутраных справаў. Зварот падпісалі: Алесь Бяляцкі, Алег Гулак, Гары Паганяйла, Алена Танкачова, Барыс Звозскаў, Тацяна Рэвяка, Валянцін Стэфановіч і Юрый Чавусаў.

Прыводзім цалкам тэкст звароту:

“Репрессивные законодательство и правоприменительная практика в отношении оппонентов действующей власти, преследования за инакомыслие приобрели в Беларуси системный характер.

Очередной жертвой политических репрессий стал профессор Александр Козулин – кандидат на пост Президента Республики Беларусь, осужденный к лишению свободы на длительный срок по политически мотивированному приговору. ?#152;счерпав все эффективные средства правовой защиты, Александр Козулин уже 50 дней проводит голодовку протеста в заключении. Сегодня существует реальная угроза его жизни и здоровью.

Мы требуем немедленного освобождения Александра Козулина и других политических заключенных.

Ответственность за жизнь и здоровье Александра Козулина лежит на каждом из вас.

Напоминаем, что при вашем бездействии до сегодняшнего дня неизвестны фактические обстоятельства исчезновения политических оппонентов Юрия Захаренко, Виктора Гончара, Анатолия Красовского и Дмитрия Завадского, несмотря на неоднократные обращения к вам родственников похищенных, белорусской и мировой общественности.

Мы требуем принятия всех необходимых мер для защиты прав и свобод человека в нашей стране”.

Сітуацыю каментуе праваабаронца Валянцін Стэфановіч:

“Гэта можа быць і фармальным зваротам Палаты прадстаўнікоў у пракуратуру, каб тая ў межах сваіх паўнамоцтваў дала адказ на наш зварот.

Але можа быць і іншая сітуацыя. Вельмі частка тыя ці іншыя публічныя заявы праваабаронцаў успрымаюцца ўладамі як неправамерныя дзеяньні. Напрыклад, пасьля сакавіцкіх прэзідэнцкіх выбараў і падзяў, якія былі імі выкліканыя, пракуратура вынесла афіцыйныя папярэджаньні праваабаронцам Алесю Бяляцкаму, Уладзіміру Лабковічу, Людміле Гразновай за шэраг крытычных каментароў і інтэрвью, разьмешчаных у інтэрнэце. Гэтыя каментары былі расцэнененыя як “заведама ілжывы данос” (арт. 400 Крымінальнага кодэксу РБ). Ня выключана, што сітуацыя можа паўтарыцца і на гэты раз” .

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования