У Магілёве на сустрэчу з кандыдатам прыйшло ўсяго 10 чалавек (фота)

2012 2012-09-05T11:46:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magileu-sustr-vyb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сустрэча Таццяны Кузьмянковай, якая вылучаецца па Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №85, адбывалася 4 верасня ў 17-30 у памяшканні Магілёўскага архітэктурна-будаўнічага каледжу. За выключэннем кандыдаткі, яе двух давераных асоб і назіральніка Аляксея Колчына непасрэдных выбаршчыкаў на сустрэчы было ўсяго сем чалавек.

Сустрэча адбывалася цягам гадзіны. Таццяна Кузьмянкова выступала з прамовай аб сацыяльных праблемах акругі. Выбаршчыкі задалі ёй усяго пару пытанняў. Напрыканцы сустрэчы сп.Кузьмянкова заклікала выбаршчыкаў узяць удзел у галасаванні.

Трэба адзначыць, што на Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе зарэгістравана ўсяго шэсць кандыдатаў ў дэпутаты – гэта Аляксей Паўлоўскі (актывіст незалежнага прафсаюзу РЭП), Анастасія Войтава (актывістка Беларуская сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)), Таццяна Кузьмянкова (інжынер-тэхнолаг “Магатэкса”), Эдуад Сянькевіч (пракурор Магілёўскай вобласці), Віталь Макаранка (актывіст Партыі БНФ “Адраджэньне”) і Уладзімір Пунчанка (актывіст “Руха за свабоду”).

Асноўным праўладным кандыдатам у дэпутаты па гэтай акрузе лічыцца пракурор Магілёўшчыны Эдуард Сянькевіч.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international