Светлагорск: ніякай агітацыі няма

2012 2012-09-05T11:24:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomel-agit-infarm-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прайшло 2 тыдні пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.  Паводле Выбарчага кодэксу, гэты час адводзіцца на перадвыбарчую агітацыю. Аднак у Светлагорску ніякай агітацыі няма: ні ўлётак пра кандыдатаў, ні агітацыйных пікетаў.

Існуе “Каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5 склікання”. План зацверджаны Цэнтральнай выбарчай камісіяй і прадугледжвае, што перадвыбарчая агітацыя праводзіцца “з моманту рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты па 22 верасня ўключна”.

Ці сапраўды гэта так? Кандыдаты ў дэпутаты былі зарэгістраваны 22 жніўня. Нават калі ўлічваць і дзень рэгістрацыі, на агітацыю ёсць крыху больш месяца – 32 дні. Амаль палова гэтага тэрміну ужо прайшла, а агітацыі не відаць ніякай.

Аб сітуацыі распавядае кандыдат у дэпутаты Сяргей Дайнека, які прадстаўляе партыю “Справядлівы свет” і вылучаецца ў Палату прадстаўнікоў другія выбары запар:

– Улічваючы досвед папярэдніх выбараў, я падрыхтаваў тэкст і фотаздымак для сваёй агітацыйнай улёткі загадзя. Адразу пасля рэгістрацыі перадаў гэты матэрыял для друку. У нашай партыі вырашана, што ўлёткі будуць друкаваць цэнтралізавана. Учора даведаўся, што рахунак – дакумент для аплаты за друкаванне – дагэтуль не паступіў. Наколькі ведаю, не паступілі рахункі і для аплаты улётак іншых кандыдатаў.

Такім чынам, няма рахункаў – не робіцца аплата, а пакуль не зроблена аплата, друкаванне не пачынаецца. Атрымліваецца, марудзяць друкарскія прадпрыемствы? Дык можа, кандыдату лепш было самастойна замаўляць улёткі?

– Не думаю, што гэта было б хутчэй, – кажа С. Дайнека. – Напрыклад, у нашым горадзе друкарня не мае абсталявання для друку улётак належнай якасці. Давялося б ездзіць у Рэчыцу, Гомель ці яшчэ куды.

С. Дайнека тлумачыць, што без агітацыйных матэрыялаў няма сэнсу і пікеты праводзіць:

– На пікетах таксама трэба мець улёткі для раздачы людзям, плакаты. Спадзяюся, што атрымаем усё гэта на наступным тыдні. Тады пачнем і пікеты ладзіць.

Па словах С. Дайнекі, па ўсёй верагоднасці, паўторыцца сітуацыя ранейшых выбараў: у апошнія дні перад галасаваннем паштовыя скрыні жыхароў закідваюцца агітацыйнымі матэрыяламі. Ці могуць выбаршчыкі ў такой спешцы знаёміцца з праграмамі кандыдатаў ці хоць бы запомніць іх прозвішчы?

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international