Баранавічы: ад кандыдата патрабуюць выкрэсліць з праграмы крытыку гарвыканкама

2012 2012-09-05T10:59:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-mikola.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Микалай Чарнавус

Микалай Чарнавус

Кандыдат у дэпутаты па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 Мікалай Чарнавус прадставіў сваю праграму для друку ў газету “Наш край”, аднак галоўны рэдактар афіцыйнага выдання Міхась Шубіч настойліва папрасіў яго выкрэсліць тыя месцы, дзе крытыкуецца гарвыканкам. З такім жа патрабаваннем Мікалай Чарнавус сутыкнуўся і ў друкарні “Чырвоная зорка”. У тэхнічным аддзеле яму заявілі, што толькі пасля праверкі ўлёткі ў гарвыканкаме друкарня будзе яе публікаваць.

– Мая перадвыбарчая праграма была агучана 28 жніўня па Брэсцкім тэлебачанні без скарачэнняў. А ў родных Баранавічах ад мяне патрабуюць, каб я выкрэсліў крытыку ў адрас гарвыканкама. Я не згодны з такой пазіцыяй, таму і напісаў адпаведныя заявы ў ЦВК, старшыні АВК і начальніку мясцовай друкарні “Чырвоная зорка” Васілько А.А.

з патрабаваннем, каб друкарня апублікавала поўны тэкст маёй праграмы, – патлумачыў Мікалай Чарнавус.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international