Жодзіна: назіральнікі АБСЕ сустрэліся з праваабаронцамі

2012 2012-09-05T10:22:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/abse-2012.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Больш за дзве гадзіны доўжылася размова жодзінскіх удзельнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, праваабаронцаў Святланы і Аляксея Лапіцкіх з назіральнікамі місіі АБСЕ. Сустрэча адбылася 4 верасня ў офісе мясцовага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Па словах Святланы Лапіцкай, доўгатэрміновых назіральнікаў АБСЕ цікавіў ход выбарчай кампаніі, пачынаючы з утварэння выбарчых камісій і заканчваючы сённяшнім днём, а таксама агітацыйная кампанія кандыдатаў. Госці з зацікаўленасцю выслухалі пра тое, што за гэты час адбывалася на Жодзінскай №64 і Лагойскай №75 выбарчых акругах. “Цікавасць для гасцей уяўлялі паказальныя прыклады па фармаванні складу акруговых і ўчастковых камісій, практыка праверкі подпісаў і тыя парушэнні, якія назіраліся падчас рэгістрацыі кандыдатаў, атаксама прыклады абскарджанняў адмоваў у рэгістрацыі ў ЦВК, ход выбарчай агітацыі, а таксама адносіны выбаркамаў да назіральнікаў”, -- адзначыла Святлана Ліпіцкая.

Аляксей Лапіцкі дадаў, што яны таксама перадалі міжнароддным назіральнікам некаторыя дакументальныя звесткі пра склад камісій, вынікі перапіскі з АВК і ЦВК па двух акругах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international