Салігорск: пакуль агітуе толькі апазіцыя (фота)

2012 2012-09-05T09:48:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salig-agit-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Агітацыйны этап выбарчай кампаніі цягнецца ўжо другі тыдзень, аднак масавай агітацыі з боку кандыдатаў ў сталіцы шахцёраў дагэтуль не назіраецца.

Ні тысячаў перадвыбарчых улётак, ні агітацыйных білбордаў на цэнтральных вуліцах, ні рэкламных ролікаў кандыдатаў па рэгіянальным радыё ды тэлебачанні мясцовыя выбаршчыкі пакуль не бачаць і не чуюць. Ніякіх агітацыйных матэрыялаў няма нават у месцах, адмыслова вызначаных для гэтых мэтаў мясцовымі ўладамі.

- Гэткая бяздзейнасць датычыць усіх зарэгістраваных кандыдатаў на акрузе, - сцвярджае назіральнік Беларускага Хельсінскага камітэту Леанід Мархотка. - Зрэшты, адсустнасць друкаванай прадукцыі на вуліцах гораду можна патлумачыць некаторымі аб’ектыўнымі прычынамі - для яе вырабу неабходны пэўны, хоць падаецца і не такі доўгі, час.

Іншая сітуацыя з правядзеннем агітацыйных масавых мерапрыемстваў. Апазіцыйны кандыдат Віктар Малочка карыстаецца гэткай магчымасцю напоўніцу. Ягонай камандай ужо праведзена некалькі пікетаў:

- Хоць улады і вызначылі не самыя шматлюдныя месцы для гэтых мэтаў, але паведамляльны прынцып правядзення пікетаў пакідае нам магчымасці для агітацыі ў найбольш спрыяльны час, - кажа давераная асоба Віктара Малочкі Іван Шыла. - Акрамя таго, у сераду, 5 верасня, у 19:00 у салігорскім клубе “Будаўнік” запланавана сустрэча Віктара Малочка з выбаршчыкамі. На жаль, частка нашых абвестак на інфармацыйных стэндах пра гэту сустрэчу  перыядычна знішчаецца камунальнымі ды іншымі службамі.

Што да іншых кандыдатаў, дык яны сваім правам на правядзенне масавых мерапрыемстваў ды сустрэчаў з выбаршчыкамі дагэтуль не карыстаюцца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international