На мяжы ўчынілі асабісты дагляд Віктару Карняенку

2012 2012-09-05T08:55:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karniaenka_viktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Карняенка (фота svaboda.org)

Віктар Карняенка (фота svaboda.org)

Каардынатара кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктара Карняенку 4 верасня ўвечары затрымалі на аўтапераходзе  Каменны Лог на беларуска-літоўскай мяжы.

Ён з актывісткай кампаніі Галінай Скараход вяртаўся з Вільні,  калі да ягонага аўтамабіля падышлі людзі ў форме і накіравалі на «чырвоны» калідор. Затым забралі ключы ад машыны і загадалі чакаць.

Як паведамляе  Сamarade.biz , праз некаторы час Галіне Скараход паведамілі, што яе ніхто не затрымлівае, а таму яна можа быць вольная. Віктару ж было сказана, што адгоняць машыну ў бокс для больш дэталёвага надгляду. Следам быў зладжаны асабісты надгляд.

Па словах кіраўніка партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякіна, які паведаміў СМІ пра затрыманне апазіцыянера, Віктар Карняенка нічога супрацьзаконнага не перавозіў, а таму падстаў для затрымання і дасканальнага надгляду, ён не бачыць.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international