Барысаў: Першая сустрэча кандыдатаў з працоўным калектывам - «без прымусу»

2012 2012-09-04T20:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sluck-sustr-daver-niekl-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У аўторак, 4 верасня, у Палацы культуры завода «Аўтагідраўзмацняльнік» прайшла першая сустрэча кандыдатаў у дэпутаты ППНС пятага склікання па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе No.62 з калектывам прадпрыемства.

Як заявіў у пачатку сустрэчы галоўны ідэолаг завода спадар Карашкоў, сустрэча адрозніваецца ад тых, што праводзіліся ў іншыя кампаніі тым, што прыходзіць на яе ніхто не прымушаў. Гэта дало свае вынікі: у пачатку сустрэчы ў зале было каля 15 чалавек, яшчэ столькі ж падцягнулася пазней.

Кандыдат ад АГП Леў Марголін у сваім выступленні не прамінуў завастрыць увагу на гэтым факце: «Сам факт пустой залы сведчыць аб тым, што ТАКІЯ выбары людзям зусім не цікавыя». Марголін заклікаў не ісці на выбары, бо вынікі іх ужо вядомыя уладзе. «З залы пасля майго выступу прагучалі дзяжурныя пытанні. Да прыкладу, ветэран пацікавіўся, якая ў мяне зарплата. Давялося патлумачыць, што я 15 гадоў займаўся бізнесам і зарабіў сабе на яшчэ 15 гадоў нябеднага жыцця, што дазваляе займацца грамадскай дзейнасцю. Пасля гэтага тлумачэння, я звярнуўся да сваёй канкурэнткі, кіраўніка справамі Барысаўскага райвыканкама Тамары Красоўскай з тым жа пытаннем: «Які ў вас заробак?» Адказ не задаволіў не толькі мяне, але ўсіх прысутных. Яна адказала, што «сярэдні», і лічбы так і не назвала».

Увогуле ўражанне ад сустрэчы з выбаршчыкамі ў апазіцыйнага кандыдата засталося вельмі здавальняючым: «Я не ўбачыў у вачах тых, хто сабраўся веры ў гэтую ўладу. А яшчэ гадоў дзесяць таму было інакш! Прыкметна, што людзі ўсё разумеюць. Гэта вельмі добрая тэндэнцыя».

Наступная сустрэча з выбаршчыкамі Барысаўскай гарадскога выбарчай акругі No.62 пройдзе ў суботу, 8 верасня, у гарадскім Палацы культуры.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international