Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Сяргея Парсюкевіча на нерэгістрацыю кандыдатам

2012 2012-09-04T20:02:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parsukevich-siargej-vicebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскі актывіст кампаніі "Гавары праўду" збіраўся балатавацца па Віцебскай-Кастрычніцкай акрузе №20. Частку подпісаў акруговая выбарчая камісія прызнала несапраўднымі, і ў гэтым рашэнні яе падтрымалі спачатку ЦВК, а потым і Вярхоўны суд.

Сяргей Парсюкевіч гаворыць, што іншага рашэння ад Вярхоўнага суду чакаць было цяжка:

"Я прывёз у суд заявы людзей, чые подпісы былі прызнаныя несапраўднымі – яны ўсе пацвердзілі, што падпісваліся за маё вылучэнне. Але суддзя ледзьве паглядзела на гэтыя паперы і сказала, што вывучэнне пісьмовых доказаў скончанае. Усе прызналі рацыю акруговай камісіі, якая мяне не зарэгістравала. Між тым камісія сама выкарыстоўвала несапраўдныя звесткі. Да прыкладу, подпіс быў прызнаны несапраўдным, бо ў чалавека іншая прапіска. Прыходзім, глядзім – у чалавека ў штампе пра прапіску такі самы адрас, які ўказаны ў нас. Значыць, скажоныя  звесткі дала пашпартная служба".

На думку актывіста, яго не хацелі рэгістраваць ад самага пачатку, бо ў горадзе ён дастаткова вядомая асоба.

"Мы прайшлі не адзін дом і не адзін двор, калі збіралі подпісы пра розныя камунальныя праблемы. У выніку ініцыятывы кампаніі "Гавары праўду" быў усталяваны светлафор на вуліцы Смаленскай – у самым аварыйна небяспечным месцы, дзе пад коламі машын ужо загінулі некалькі чалавек. Так што пэўную колькасць галасоў я дакладна "забраў" бы сабе. А гэта, відаць па ўсім, не ўваходзіла ў праўладныя выбарчыя планы", -- гаворыць Сяргей Парсюкевіч.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international