Быхаў: сустрэчы з выбаршчыкамі на прадпрыемствах -- у працоўны час

2012 2012-09-04T17:29:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/liudzi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Быхаўскай выбарчай акрузе № 81, старшыня Слаўгарадскага райсавета і Слаўгарадскай раённай арганізацыі РГА “Белая русь Таццяна Кананчук праводзіла ў Быхаве сустрэчу з працоўным калектывам Быхаўскага хлебазавода – філіяла РУПП “Магілёўхлебпрам” у працоўны час. Пра гэта паведамілі яе канкурэнту, вылучэнцу Партыі БНФ Сяргею Антонаву супрацоўнікі прадпрыемства, якія прымалі ўдзел у сустрэчы.

“Мне пра гэту сустрэчу Таццяны Кананчук з выбаршчыкамі распавялі некалькі супрацоўнікаў Быхаўскага хлебазавода, як асабіста, так і па тэлефоне, – распавядае Сяргей Антонаў. - Сустрэча на Быхаўскім хлебазаводзе пачалась нават крыху пазней за 8-00, калі на прадпрыемстве ўжо ішоў працоўны час, людзей на яе накіроўвалі па загадзе кіраўніцтва. Сумна, карацей. Пра якія аднолькавыя ўмовы для кандыдатаў можа быць размова. Другая сустрэча з выбаршчыкамі ў Таццяны Кананчук адбылася ў чытальнай зале раённай бібліятэкі ў 14-20, туды таксама людзей накіроўвалі па загадзе, аднак тут усё ж неяк адбывалась прыстойней”.

Сяргей Антонаў кажа, што будзе кансультавацца і разглядае магчымасць падачы скаргі на дзеянні Таццяны Кананчук у акруговую камісію.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international