На Гарадзеншчыне ўлады праводзілі семінар для рэдактараў раёнак, паставіўшы за мэту павышэньне папулярнасьці дзяржаўнай рэгіянальнай прэсы

2006 2006-12-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Упраўленьне ідэалёгіі гарадзенскага аблвыканкаму імкнецца ўсялякім чынам павысіць узровень раённых газэтаў, якія фінансуюцца зь бюджэту ды зьяўляюцца ворганамі мясцовай вэртыкалі ўлады. З гэтай нагоды ўпраўленьне ідэалёгіі аблвыканкаму правяло чарговы сэмінар для рэдактараў раёнак.

Як паведаміў начальнік упраўленьня ідэалёгіі гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімер Амелька, трэба тэрмінова наблізіць раёнкі да чытача, зрабіць газэты запатрабаванымі, а таксама тэхнічна забясьпечыць рэдакцыі. Больш за тое, раёнкі ў будучым павінны перайсьці на гаспадарчы разьлік, гэта значыць самі зарабляць на свае патрэбы. У якасьці прыкладу Амелька прывёў „Гродзенскую праўду”, якая нібыта даўно працуе паводле падобнай схемы.

Аднак, як паказала практыка, аніводная дзяржаўная газэта сама на сябе не зарабляе, а фінасуецца зь бюджэту. Інакш не было б сэнсу рэдактарскім калектывам працаваць на дзяржаву ды ўжыцьцяўляць ейную ідэалёгію. З другога боку, ліквідацыя незалежнай прэсы на Гарадзеншчыне, якая была рэальным канкурэнтам вэртыкальным выданьням, не паспрыяла папулярнасьці дзяржаўных раёнак, паведаміла hrodna.by

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international