Да ўвагі Назіральнай Рады: Кандыдат Содзель дапускае зняважлівыя выказванні на адрас апанентаў

2012 2012-09-04T17:22:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sodzel-minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У “Мінскім кур’еры” з’явілася праграма кандыдата ад Камуністычнай партыі Беларусі Жана Содзеля, які балатуецца па Каліноўскай выбарчай акрузе №108.  У звароце да выбаршчыкаў ён заклікае захаваць стабільнасць у краіне і выступіць супраць “празаходніх грантасмокаў ад так званай апазіцыі”.

Жан Содзель – адзін з самых маладых кандыдатаў у сёлетняй выбарчай кампаніі. Летась ён скончыў Белдзяржуніверсітэт, апошнім часам працаваў журналістам на тэлеканале АНТ. Тэлеглядачам ён запомніўся сюжэтамі, дзе негатыўна распавядаў пра дзейнасць апазіцыйных партыяў.

У сваёй выбарчай праграме ён таксама не абмінае гэтай тэмы: “Нам дарагія стабільнасць, мір і грамадзянская згода ў нашым агульным доме. І мы не можам і не павінныя дазволіць псеўдапатрыётам і лібералам розных масцяў абрынуць краіну ў багну хаоса і беспарадку… Прагаласаваўшы за кандыдата ад Камуністычнай партыі Беларусі, вы падтрымаеце стабільнасць і ўласны дабрабыт. І выступіце супраць празаходніх грантасмокаў ад так званай апазіцыі, якую ўтрымліваюць еўра-амерыканскія распаўсюднікі дэмакратыі,” – утрымліваецца ў тэксце.

Дадзеныя словы супярэчаць нормам арт.47 Выбарчага кодэксу РБ, дзе прапісана, што агітацыйныя матэрыялы “не павінны ўтрымліваць абразаў і паклёпу ў дачыненні да … кандыдатаў у дэпутаты”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international