Вярхоўны суд не задаволіў скаргу бабруйскай прэтэндэнткі ў кандыдаты

2012 2012-09-04T16:47:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/samuylava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На пасяджэнні ў Вярхоўным судзе 4 верасня разглядалася скарга Аксаны Самуйлавай, актывісткі кампаніі "Гавары праўду" з Магілёва. Яна спрабавала абскардзіць рашэнне АВК і ЦВК аб нерэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты. Нагадаем, нагодай для адмовы сталі "падробленыя подпісы", сапраўднасць якіх пазней падцвердзілі самі выбаршчыкі. Справу разглядала суддзя Ксенія Кенік.

-Маю скаргу ў судзе не задаволілі, адзначылі, што давяраюць вынікам праверкі бабруйскага УУС. А яны, нібыта, знайшлі 60 несапраўдных подпісаў сярод 350 узятых на праверку. Заявы, якія падпісалі выбаршчыкі, да ўвагі не прынялі, - распавяла пасля пасяджэння Аксана Самуйлава.

Актывістка кажа, што гэтае рашэнне Вярхоўнага суда для яе не стала нечым незвычайным. Яна адзначае, што і рашэнне ЦВК таксама было заканамерным, бо Лідзія Ярмошына не магла не падтрымаць акруговую камісію, якая з'яўляецца адным з вінцікаў у стварэнні вынікаў выбараў.

-Калі б я прайшла, то была б надта моцным кандыдатам у Бабруйску. Мы збіралі подпісы, ладзілі пікеты, размаўлялі з людзьмі, а гэта і было нашай асноўнай мэтай. Адмова ў рэгістрацыі - гэта вельмі пазітыўная адзнака прадстаўнікамі ўлады нашай працы, - заявіла Аксана Самуйлава.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international