viasna on patreon

Брэст: Ніхто не хоча браць адказнасць за цэнзуру

2012 2012-09-04T15:32:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cenzura_net.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай-Усходняй акрузе №3 Дыяна Касцюковіч, якая вылучана Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, не можа пакуль атрымаць дакладнага адказу на свае скаргі ў розныя інстанцыі наконт абмежаванняў, з якімі яна сутыкнулася падчас запісу выступу на рэгіянальным тэлебачанні. У прыватнасці, як распавядае Касцюковіч, супрацоўнікі тэлерадыёкампаніі “Брэст” забаранілі ёй выкарыстоўваць падчас прамовы словы “байкот”, “пікет” і “Лукашэнка”.

З адказу Цэнтрвыбаркаму на сваю скаргу Дыяна Касцюковіч даведалася, што пытаннем пра тое, што можна распавядаць падчас телезвароту да выбрашчыкаў, займаецца Назіральная рада, але прэтэндэнту на дэпутацкі мандат так і не патлумачылі паўнамоцтвы гэтага органу. З іншага адказу вынікае, што адказнасць павінна быць ускладзенная на тэлерадыёкампанію. Аднак кіраўніцтва ТРК “Брэст” пакуль ніяк не адрэагавала на скаргу кандыдата ў дэпутаты.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства