Мінск: Кандыдаты ад АГП выступілі без цэнзуры

2012 2012-09-04T15:29:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agp-loga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас тэлевыступу Дзмітрый Раманоўскі (Паўднёва-заходняя выбарчая акруга № 99) і Ганна Канапацкая (Заходняя выбарчая акруга №102) абвесцілі пра пачатак кампаніі “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі” і патлумачылі выбаршчыкам, чаму яны здымуць свае кандыдатуры напярэдадні галасавання.

Сябра АГП Дзмітрый Раманоўскі пачаў свой зварот да электарату са словаў, што сістэма выбараў у краіне не працуе з 1996 года. “У выніку ў краіне пануе сістэма кіравання адзінаначальства. Такая мадэль можа падыходзіць да канцлагера, калі спрацоўвае прынцып “Я начальнік – ты дурань”, але ў нас гэта ўжо стала нормай жыцця. Я не хачу станавіцца статыстам на выбарах, таму я здыму сваю кандыдатуру напярэдадні галасавання. Перад грамадзянамі стаіць такі самы выбар – ці стаць статыстамі, ці абраць іншую будучыню”, - адзначыў кандыдат.

Ягоная паплечніца Ганна Канапацкая таксама адзначыла, што апошнія празрыстыя выбары ў Беларусі прайшлі ў 1994 годзе. “Прыхільнікі апазіцыі не патрапілі ў склад выбаркамаў, колькасць іхнюю значна парэзалі. Чаму іх не дапусцілі да падліку галасоў? Таму што Лукашэнку непатрэбны гэты падлік, яму патрэбная дыктатура. Але Лукашэнка і ягоная сістэма – гэта тупік. Толькі справядлівыя выбары змогуць выратаваць нас. Краіне патрэбныя рэальныя рэформы, таму партыя АГП выступае з праграмай “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі”. Наш першы крок – гэта зняццё з выбараў. Мы не будзем удзельнічаць у гэтым спектаклі. Вы не пабачыце нашых імёнаў у бюлетэнях, - звярнулася да выбаршчыкаў яна. – Як дзейнічаць вам, вы вырашыце самыя. Давайце будаваць краіну, дзе ўлада для народа, а не народ для капрызаў уладаў”.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international