Крычаў: ніякага перадвыбарчага руху

2012 2012-09-04T10:50:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mazyr-agit-stend-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Крычаўскай выбарчай акрузе № 83 амаль нічога не нагадвае аб маючых адбыцца ўжо ў хуткім часе выбарах у Палату прадстаўнікоў. У Крычаве і іншых населеных пунктах практычна адсутнісчае хоць якая-небудзь агітацыя за кандыдатаў у дэпутаты, а пра выбары можна ўзгадаць толькі выпадкова натыкнуўшыся на вельмі рэдкія інфармацыйныя ўлёткі ў крамах – “23 верасня - выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”.

“Пануе проста мёртвая цішыня, ніякага значнага варушэння не назіраецца, - кажа назіральнік ад БХК пры акруговай камісіі Крычаўскай выбарчай акругі № 83, рэдактар незалежнай газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны. – Нідзе не бачна ўлётак кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, амаль не чутна пра нейкія сустрэчы з выбаршчыкамі, якія б рабілі нашы кандыдаты ў дэпутаты. Вялікіх намаганняў не прыкладае ні кандыдат, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, ні альтэрнатыўны кандыдат у дэпутаты Валерый Каранкевіч. Уладзімір Краўцоў правёў пару сустрэч з выбаршчыкамі, ну а ў Каранкевіча наогул ніякай актыўнасці не бачна. Такое ўражанне, што выбары ў Крычаўскай выбарчай акрузе № 83 скончыліся, і вынік іх ужо ўсім вядомы”.

Той факт, што ніякай нагляднай інфармацыі аб маючых адбыцца выбарах у Палату прадстаўнікоў амаль няма, адзначае і незалежны журналіст з Клімавіч Сяргей Аржанцаў.

 “Па выбарах – ніякай нагляднай інфармацыі, - адзначае Сяргей Аржанцаў. -- Нічога не чутна пра абодвух нашых кандыдатаў. Адзінае, што мне запомнілася, гэта выказванне Уладзіміра Краўцова падчас тэлевізійнага выступу па Магілёўскаму тэлебачанні, што “трэба падвышаць узровень жыцця” у нашай выбарчай акрузе. Тут мне стала цікава, што перашкаджала другому чалавеку ў Магілёўскай вобласці, першаму намесніку старшыні Магілёўскага аблвыканкама Улядзіміру Краўцову, гэта рабіць раней”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international