Зьміцера Дашкевіча этапавалі з Глыбокага ў Віцебск

2012 2012-09-04T10:11:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dashkievich_kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Зміцер Дашкевіч

Палітвязень Зміцер Дашкевіч

Лідара «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча уначы з 3 на 4 верасьня  этапавалі ў Віцебскі следчы ізалятар. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла ягоная сяброўка Наста Палажанка.

Зміцер Дашкевіч разам з Эдуардам Лобавым быў затрыманы напярэдадні  прэзідэнцкіх выбараў 18 снежня 2010 года. Іх абвінавацілі нібыта ў злосным хуліганстве. Дашкевіча асудзілі да двух гадоў зняволеньня, Лобава — да чатырох.

Суд па новай крымінальнай справе супраць лідэра «Маладога фронту» Зьміцера Дашкевіча адбыўся 28 жніўня ў папраўчай калоніі № 13 у Глыбокім у закрытым рэжыме. Яго абвінавацілі у непадпарадкаваньні адміністрацыі папраўчай установы (ч. 1, арт. 411 КК РБ) і пакаралі годам калоніі.

На волю Зьміцер Дашкевіч павінен выйсьці 28 жніўня 2013 года.

Зьміцера Дашкевіча можна падтрымаць, даслаўшы ліст альбо паштоўку на наступны адрас: 210026, Віцебск, вул. Гагарына, 2, СІЗА-2. Дашкевічу Зьміцеру Вячаслававічу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international