Зэльвенскі раён: старшыня сельсавета забараніў сустрэчу з выбаршчыкамі

2012 2012-09-04T09:55:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zelva-gorad.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

3 верасня жыхары вёсак Елка і Казловічы Сынковіцкага сельскага Савета Зэльвенскага раёна не змаглі сустрэцца з кандыдатамі ў дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Іванам Шэгам і Міхаілам Караткевічам.

Гэта пры тым, што кандыдаты загадзя дамовіліся пра сустрэчу з выбаршчыкамі ў Елкаўскім сельскім Доме культуры са старшынёй Сынковіцкага сельскага Савета Сяргеем Духцікам. Яны вывесілі абвесткі ў Доме культуры, канторы СВК, на мехдвары.

Калі кандыдаты ў дэпутаты прыехалі на сустрэчу ў вёску Елка, там каля Дома культуры іх сустрэў Сяргей Духцік і сказаў, што “сустрэчы не будзе, таму што гэта масавае мерапрыемства і на правядзення яго павінен быць дазвол з Цэнтральнай выбарчай камісіі”. 

Пакуль кандыдаты спрачаліся са старшыней сельсавета спадаром Духцікам, да вясковага Дома культуры пад’ехала машына з міліцыянерамі. Далей спрачацца не было сэнсу. Вярнуўшыся ў Слонім, яны напісалі і выслалі скаргу на імя Лідзіі Ярмошынай у Цэнтральную выбарчую камісію.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international