Нямецкаму дыпламату Хольгеру Крэмеру адмоўлена ў беларускай візе
19.12.2006.
Хольгер Крэмер працаваў у Беларусі першым сакратаром амбасады з 2000 па 2004 гады. Цяпер дыпламат працуе ў Бэрліне, у цэнтральным апараце МЗС Нямеччыны.Некалькі дзён таму Х.Крэмер у чарговы раз зьвярнуўся ў амбасаду Беларусі ў Нямеччыне з просьбай выдаць кароткатэрміновую візу для прыватнага візыту, аднак гэтым разам яму адмовілі, паведаміла “Радыё Свабода”.
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі не пажадаў выказваць сваё стаўленьне да інцыдэнту, спасылаючыся на міжнародную практыку.
Прадстаўнікі беларускай амбасады ў Бэрліне не адмаўляюць факт нявыдачы візы дыплямату, але таксама не камэнтуюць гэты факт.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











