Жодзіна: кандыдаты ў дэпутаты адмовіліся ад тэледэбатаў

2012 2012-09-02T18:16:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/harytonczyk-zodzina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абодва кандыдаты ў дэпутаты па Жодзінскай выбарчай акрузе праігнаравалі магчымасьць публічна выказацца перад тэлегледачамі ў тэледэбатах. 

30 жніўня на паседжанні старшыня акруговай выбарчай камісіі Сяргей Афанасенкаў паведаміў, што ні адзін з двух з кандыдатаў, якія засталіся на перадвыбарчай дыстанцыі пасля зняцця прадстаўніка ад ЛДПБ, не выказаў жадання ўдзельнічаць у тэледэбатах. Пры гэтым ён патлумачыў, што для дэбатаў вылучаецца вельмі мала часу, і «за нейкія там 5-7 хвілін трэба сказаць самае важнае», а на гэта не кожны здольны, а добра падрыхтавацца да выступу - вельмі складана.

Сыходзячы з таго, што вылучэнец «БелАЗ» Дзмітрый Харытончык (фота 1) ужо абсалютна свабодна свае агітацыйныя сустрэчы праводзіць на прадпрыемстве ў працоўны час (як 30 жніўня ў актавай зале УГК ПА "БелАЗ" адразу пасля абеду) - аніякія дэбаты яму насамрэч не патрэбныя. Не патрэбныя яны аказаліся і прадстаўніку КПБ Сяргею Васілеўскаму (фота 2).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international