У Зэльве зрываюць абвесткі кандыдатаў у дэпутаты

2012 2012-09-03T18:13:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shega-karatkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдаты ў дэпутаты па Слонімскай выбарчай акругі № 58 Іван Шэга (Партыя БНФ) і Міхаіл Караткевіч  (партыя “Справядлівый свет”) некалькі дзён таму наведалі Зэльву і вывеселі з дазволу мясцовых чыноўнікаў у цэнтры гарадскога пасёлка шэраг сваіх абвестак, якія паведамлялі пра бліжэйшую сустрэчу з кандыдатамі ў дэпутаты.

Сёння Іван Шэга і Міхаіл Караткевіч зноў наведалі Зэльву. Але палова абвестак аб тым, што ў бліжэйшы час у раённым Доме культуры адбудзецца іх сустрэча з зэльвенскімі выбаршчыкамі, былі сарваны і знішчаны.

Загадчыца Зэльвенскага паштовага аддзялення, якая ўзяла абвесткі і абяцала расклеіць іх сама, гэтага не зрабіла. Калі кандыдаты ў дэпутаты ў яе спыталі, чаму яна не выканала тое, што сама абяцала, жанчына сказала, што проста забылася гэта зрабіць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international