Бяроза: Ад кандыдата патрабуюць змяніць назву праграмнага артыкула

2012 2012-09-03T16:49:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kabanau-aliaksandr-biaroza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кандыдат у дэпутаты ПП НС ад АГП Аляксандр Кабанаў

Кандыдат у дэпутаты ПП НС ад АГП Аляксандр Кабанаў

Праз 2 дні  пасля здачы выбарчай праграмай пад назвай “Лукашэнка – гэта тупік. Выйсце з тупіка – сумленныя выбары” у Бярозаўскую раённую газету “Маяк” кандыдату ў дэпутаты ад АГП па Пружанскай выбарчай акрузе №9 Аляксандру Кабанаву патэлефанаваў галоўны рэдактар Аляксандр Іваноў і катэгарычна запатрабаваў змяніць назву, інакш у друк артыкул не пойдзе.

Гэта абурыла кандыдата, бо пад час здачы артыкула была дамоўленасць, што Кабанаў саступае патрабаванням рэдактара і дазваляе скасаваць 4 пункты праграмы: заклік да людзей не ісці на выбары, паведамленне аб тым, што кандыдат будзе здымацца, лозунгі “Калі вы хочаце сумленных выбараў, не бярыце ўдзелу ў несумленных” і “Удзел у выбарах, калі ёсць палітзняволеныя ў краіне -- проста амаральны”. У гэтым выпадку была дамоўленасць з рэдактарам, што агульны загаловак застаецца. Аляксандр Кабанаў папярэдзіў рэдактара аб адказнасці, калі назва будзе зменена без яго згоды альбо артыкул не будзе надрукаваны наогул.

Няпроста склаліся стасункі і з Брэсцкім тэлебачаннем, дзе па пісьмовай дамоўленасці з акруговай камісіяй запіс выступу кандыдата ў дэпутаты павінен быў адбыцца ў 10 раніцы. Калі Кабанаў пераступіў парог тэлестудыі ў 9.40, да яго падбеглі з крыкамі, што ён спазняецца і што запіс у яго запланаваны на 9.30. Кандыдат паказаў адпаведную паперу, але тэлевізіёншчыкі папярэдзілі, што на падрыхтоўку ў яго застаецца пяць хвілін, далей ідзе чарговы кандыдат. Па словах Кабанава, яму, як нявопытнаму ў тэлевізійных запісах чалавеку, цяжка было ў такой атмасферы  па-хуткаму сабрацца.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international