На тэледэбаты пойдуць кандыдаты з васьмі акругаў Віцебскай вобласці

2012 2012-09-03T16:22:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kankurenty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адпаведна, бліжэй пазнаёміцца са сваімі кандыдатам зможа большая частка жыхароў вобласці: усяго тут 14 акругаў, і прадстаўнікі васьмі з іх рашыліся на публічныя тэледэбаты. У іншых рэгіёнах колькасць удзельнікаў дэбатаў меншая.

Спрачацца з апанентамі  наважыліся кандыдаты, якія балатуюцца па  наступных акругах: Віцебскай-Горкаўскай №17, Віцебскай-Чкалаўскай №18, Віцебскай-Чыгуначнай №19, Віцебскай-Кастрычніцкай №20, Віцебскай сельскай №21, Наваполацкай №25, Аршанскай гарадской №26 і Полацкай гарадской №28.

Колькасць удзельнікаў дэбатаў па выбарчых акругах складзе ад двух да чатырох чалавек. Пры гэтым найбольшая іх колькасць па Віцебскай-Кастрычніцкай і Аршанскай гарадской выбарчых акругах. У апошняй балатуецца актывіст кампаніі "Наш дом", сябра партыі лівых "Справядлівы свет" Мікалай Петрушэнка:

"Я лічу, што тэледэбаты – гэта важная рэч. Я, да прыкладу, добра ведаю сваіх канкурэнтаў, і падрыхтаваў да іх пытанні. Будзе цікава, ці зможа адказаць на найбольш вострыя з іх старшыня Аршанскага гарсавету Дабрыніна. Але я не ўпэўнены, ці гатовыя супрацоўнікі віцебскай тэлерадыёкампаніі да тэледэбатаў: дыскусійных перадач на Віцебшчыне лічы што няма. І гэта будзе выпрабаваннем для журналістаў – правесці восем серый такіх дэбатаў".

Паводле неафіцыйных звестак, дэбаты будзе весці дырэктар тэлерадыёкампаніі "Віцебск" Анатоль Камовіч. Запіс тэле- і радыёдэбатаў пачнецца ў Віцебску з 4 верасня і будзе праводзіцца чатыры дні запар. У эфір яны выйдуць з 5 па 10 верасня з 19.00 да 20.00. Першымі ў тэлеэфіры дэбаты адкрыюць кандыдаты ў дэпутаты па Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акрузе, а на радыё – прэтэндэнты на дэпутацкі мандат па Аршанскай гарадской выбарчай акрузе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international