viasna on patreon

Барыса Хамайду аштрафавалі за заклік байкатаваць выбары

2012 2012-09-03T15:56:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-bajkot-hamajda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскі апазіцыянер выйшаў у цэнтр горада з плакатам "Незаконным выбарам у незаконную "палатку" – байкот!"  Аднак прастаяў з ім усяго каля дзьвюх гадзін: з'явіліся супрацоўнікі Чыгунчнага РАУС і адвезлі спадара Хамайду ў пастарунак. Потым давялося ехаць і ў Чыгуначны раённы суд, дзе актывісту далі штраф 400 тысяч рублёў.

Судзіла Барыса Хамайду  суддзя Алена Цыганкова. Яна не пагадзілася з аргументамі затрыманага, што цяпер ідзе агітацыйная кампанія, і што любая агітацыя дазволеная.

"Мяне асудзілі за несанкцыянаванае пікетаванне. Я не адмаўляў, што агітую за байкот. Бо гэта мая пазіцыя: выбары я лічу незаконнымі, несвабоднымі, а будучы парламент – нелегітымным. Суддзя выходзіла з залы суду, з кімсці раілася, а потым абвясціла штраф памерам 4 базавыя велічыні", -- распавёў Барыс Хамайда.

Ён перакананы, што сваім учынкам даў прыклад не толькі прыхільнікам байкоту, але і тым незалежным кандыдатам, хто вырашыў балатавацца:  

"Калі ў іх яшчэ няма ўлётак, не надрукаваныя плакаты, то чаго прасцей: зрабі плакат сам і выйдзі з ім да людзей. Гэта ж усё законна! Толькі агітацыя за байкот у нас лічыцца пазазаконнай…"

Плакат Барысу Хамайду не вярнулі.  Што да іншых спробаў ладзіць пікеты за байкот, то ў Віцебску яны сапраўды пад забаронай.

Так, актывісты КХП БНФ падалі заяўкі больш як на 10 пікетаў, дзе меркавалі гаварыць з гараджанамі пра магчымасць байкатавання выбараў. Але на ўсе свае заяўкі атрымалі адмовы. Паводле адказаў з раённых адміністрацый, пікеты за байкот не маюць дачынення да агітацыйнай кампаніі. Таму праводзіць іх можна толькі ў адмыслова вызначаных гарвыканкамам месцах ды пры ўмове папярэдніх дамоўленасцяў з міліцыяй, службамі ЖКГ і медыкамі.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»



 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства