viasna on patreon

ЦВК не бачыць перашкодаў для агітацыі ў Брэсцкай-Цэнтральнай акрузе

2012 2012-09-03T15:54:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына адказала кандыдату ў дэпутаты па Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №2 Ігару Маслоўскаму, які скардзіўся наконт вызначаных у абласным цэнтры месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў падчас агітацыйнай кампаніі.

У сваёй скарзе Маслоўскі паведаміў, што, згодна з рашэннем Брэсцкага гарвыканкама №1611 ад 09.08.2012 года “Аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў”, ладзіць сустрэчы з выбаршчыкамі на тэрыторыі сваёй акругі ён можа толькі ў двух месцах – на стадыёне “Лакаматыў” і спартыўнай пляцоўцы Цэнтра алімпійскага рэзерву па футболу. Астатнія месцы, пералічаныя ў згаданым рашэнні гарвыканкама, знаходзяцца на тэрыторыі іншых выбарчых акругаў. Акрамя таго, і гэтыя дзве пляцоўкі знаходзяцца на значнай адлегласці ад месцаў, дзе жывуць выбаршчыкі, і не забяспечаныя грамадскім транспартам. Такім чынам, сцвярджае Маслоўскі, правядзенне мерапрыемстваў і сустрэчаў з выбаршчыкамі ў гэтых месцах немагчымае, а сваім рашэннем Брэсцкі гарвыканкам абмяжоўвае правы кандыдатаў у дэпутаты.

Аднак з адказу Лідзіі Ярмошынай вынікае, што ніякіх перашкодаў няма, бо гарвыканкам таксама пазначыў у сваім рашэнні памяшканні, дзе кандыдатам у дэпутаты і іх давераным асобам можна ладзіць сустрэчы з выбаршчыкамі. Пры гэтым пытанне пра тое, наколькі проста дамовіцца аб правядзенні такіх сустрэч з уладальнікамі памяшкання, у адказе Ярмошынай не ўзгадваецца.

Адначасова яна заўважае, што Цэнтрвыбаркам, у адпаведнасці са сваёй кампетэнцыяй, не можа прапаноўваць змены альбо дапаўненні ў рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Адказ ЦВК на скаргу назіральніка І.Маслоўскага з Брэста (29.08.2012)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства