Салігорцы не ведаюць свайго кандыдата ў Савет Рэспублікі

2012 2012-09-03T13:50:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/savet-respubliki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сумесным паседжанні прэзідыюма Салігорскага раённага Савета дэптутатаў і Салігорскага раённага выканаўчага камітэту кандыдатам ад Салігоршчыны ў члены Савета Рэспублікі быў вылучаны начальнік сільвінітавай абагачальнай фабрыкі другога рудаўпраўлення ААТ «Беларуськалій»  Уладзімір Паўлюкевіч.

Абсалютная большасць жыхароў рэгіёна пра сваёго верагоднага прадстаўніка ў верхняй палаце парламента пачула ўпершыню. Пра гэта сведчаць вынікі апытання рэгіянальнага інфармацыйнага рэсурса САЛІГОРСК.org. Толькі 5%-ам апытаных вядома асоба Уладзіміра Паўлюкевіча. 11%-ам салігорцаў знаёма прозвішча свайго кандыдата ў Савет Рэспублікі, але яны мала што ведаюць пра яго. Пераважная колькасць салігорцаў, а гэта ажно 84%, ніколі не чулі пра Уладзіміра Паўлюкевіча.

Таксама варта адзначыць, што  92% апытаных не змаглі адказаць на пытанне ці ёсць прадстаўнік з Салігоршчыны ў дзеючым складзе Савета Рэспублікі. 

Калі ж паглядзець на ўдзел начальніка з “Беларуськалія” ў грамадска-палітычным жыцці краіны, то становяцца зразумелымі прычыны яго вылучэння кандыдатам у члены Савета Рэспублікі. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 году спадар Паўлюкевіч быў дэлегатам Усебеларускага народнага сходу.

На думку прадстаўнікоў мясцовай дэмакратычнай супольнасці, кандыдата ў Савет Рэспублікі абіралі не па ўзроўню вядомасці да яго ў грамадствае, а па ўзроўню ягонай лаяльнасці і здольнасці “галасаваць як трэба”.

 

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international