На “Беларусь-1” распавялі пра штрафы за байкот

2012 2012-09-03T12:34:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybary2012-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Інфармацыя пра тое, што ў некаторых краінах выбаршчыкаў штрафуюць за байкот, была падводкай да таго, што выбары ў Беларусі пройдуць 23 верасня, а заклікі да байкоту не адпавядаюць духу выбарчай кампаніі.

Усюжэце, падрыхтаваным карэспандэнтам Паўлам Тухто, чыноўнікі далі адказ адразу на некалькі набалелых пытанняў выбарчай кампаніі. Напрыклад, трансляюцыю дэбатаў у запісе і такі непрацяглы час патлумачыў прафесар кафедры Акадэміі кіравання пры прэзідэнце РБ Міхаіл Чудакоў: “Тэледэбаты кандыдатаў у дэпутаты ў большасці краін свету не праводзяць зусім. Ці існуюць вялікія абмежаванні - грашовыя дэпазіты, якія не вяртаюцца ў выпадку правалу партыі на выбарах, ці, як у Англіі, мінімум у 50 кандыдатаў ад партыі - норма, каб не дапусціць з'яўлення на тэлебачанні адзіночак-дзівакоў і кандыдатаў-радыкалаў”.

Працягваецца атака на назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЕ. На гэты раз - “за адсунасць адзіных стандартаў па назіранні ў розных краінах свету”. “Для місій назіральнікаў ад СНД ужо некалькі гадоў - з 2004 года - дзейнічаюць адзіныя прынцыпы і нормы назірання за выбарамі і іх ацэнкі - незалежна ад краіны, дзе праводзяцца выбары і ідзе назіранне. Між тым, АБСЕ адзіныя стандарты трэба будзе яшчэ распрацаваць - гэтая пазіцыя яшчэ раз падкрэсліваецца падчас цяперашняй парламенцкай кампаніі ў Беларусі, - адзначыў Міхаіл Чудакоў. - Нават, з'яўляючыся сябрамі АБСЕ, некаторыя краіны, напрыклад, Польшча, не запрашаюць замежных назіральнікаў зусім”.

У выніковым рэпартажы тыдня тэлеканал “Беларусь-1” не абыйшоў пытанне байкоту выбараў. “Заклікі да байкоту выбараў не адпавядаюць ні духу, ні літары закона. Забароненыя таксама заклікі да вайны, прапаганда наркотыкаў, парнаграфіі, культу гвалту і жорсткасці, - адзначыў карэспандэнт. - У свеце дастаткова краін, дзе галасаванне з'яўляецца не проста правам, а абавязкам кожнага грамадзяніна. У Аўстраліі, да прыкладу, прадугледжаны нават штрафныя санкцыі для тых, хто не прагаласуе”.

Наконт заклікаў да байкоту таксама выказаўся Лукашэнка: “Тое, што апазіцыя мода карыстацца піярам, гэта ў палітыцы нармальна. Але калі ты неяк пазіцыянуеш мяне, прапаноўваеш за цябе галасаваць, паказваеш сябе народу, то трэба ісці да канца. Але калі ты проста плявузгаеш языком - значыць, выконваеш чыюсьці замову альбо хочаш пакрасавацца нейкі час перад людзьмі.  Калі гэта была б сапраўдная апазіцыя, яна змагалася б да канца. Таму я часта кажу, што гэта не апазіцыя, а проста пятая калона”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international