Суд у Жодзіна вынес адмоўнае рашэньне па скарзе аб забароне мірнага сходу

2012 2012-09-03T11:34:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhodzina4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 жніўня ў Жодзінскім гарадзкім судзе пад старшынствам суддзі Грынкевіча завяршылася судовае паседжаньне па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай на рашэньне Жодзінскага выканкаму па забароне заяўленага на 4 жніўня масавага мерапрыемства ў Жодзіне ў падтрымку палітвязьняў Беларусі і асуджанага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

У працэсе спрэчак у гэты дзень з пісьмовай заяваю выступіла прадстаўніца зацікаўленага боку Вольга Вергель, якая чарговы раз паўтарыла абставіны справы і матывіроўкі, якія былі скарыстаныя выканкамам, каб забараніць замоўленае масавае мерапрыемства.

Суд вынес адмоўнае рашэньне па скарзе праваабаронцаў. Пасьля азнаямлення з матывіровачнай часткай судовага рашэньня, заяўнікі будуць аспрэчваць пастанову ў касацыйным парадку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international