У Смаргоні судзяць удзельнікаў акцыі ў гонар Расціслава Лапіцкага (дадаецца)

2012 2012-09-03T11:01:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lapicki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў гонар Расціслава   Лапіцкага. Фота А. Дзергачова.

Акцыя ў гонар Расціслава Лапіцкага. Фота А. Дзергачова.

У нядзелю 2 верасня раніцай ў Смаргоні грамадскасьць адзначала чарговыя ўгодкі з дня нараджэньня кіраўніка Смаргонска-Вілейскага незалежніцкага падпольля Расьціслава Лапіцкага расстралянага Саветамі ў 1950 годзе.

Пад час святкаваньня мясцовы мастак Валянцін Варанішча, а таксама Уладзімір Шульжыцкі разам з сябрамі суполкі «Пагоня» Беларускага саюза мастакоў Генадзем Драздовым, Алесем Цыркуновым і Алесем Пушкіным наведалі праваслаўны храм, дзе асьвяцілі чатыры партрэты Лапіцкага, створаныя Пушкіным.

Пад час выстаўлення карцін у гарадскім парку, да мастакоў падышлі два супрацоўнікі міліцыі ў форме.  Удзельнікі акцыі прастаялі там каля паўгадзіны і пакрочылі з карцінамі ў бок дома Валянціна Варанішчы, адначасова раздаючы мінакам буклеты аб Лапіцкім. Затым адбылося  затрыманьне.

Як паведамляюць мясцовыя праваабаронцы, на ўдзельнікаў акцыі памяці складзеныя пратаколы, зараз ідзе суд.

12-40. Першай разглядалася адміністрацыйная справа Генадзя Драздова. Ён запатрабаваў адваката, і з гэтай прычыны разгляд ягонай справы перанесьлі на 11 верасьня.
Драздоў распавёў «Свабодзе», што ў знак незаконнага арышту ўчора ўсе затрыманыя абвясьцілі галадоўку.


Расціслаў Лапіцкі нарадзіўся 1 верасьня 1928 году ў вёсцы Касута Вялейскага раёну. Расстраляны 28 кастрычніка 1950 году за тое, што ў пасьляваенны час стварыў моладзевую падпольную арганізацыю, якая распаўсюджвала лістоўкі, скіраваныя супраць Сталіна і бальшавіцкай улады.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international