Слонім: Ярмошына даручыла забяспечыць нармальную працу акруговай камісіі

2012 2012-09-03T10:03:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына

Кандытат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Партыі БНФ, слонімскі доктар Іван Шэга, а таксама сябра Слонімскага дэмакратычнага згуртавання Іван Бедка атрымалі адказ ад старшыні Цэнтральнай камісіі Лідзіі Ярмошынай на свой зварот. У адказе старшыня камісіі паведаміла: “У сувязі з вашым зваротам паведамляем наступнае. Старшыні акруговай выбарчай камісіі Слонімскай выбарчай акругі № 58 даручана забяспечыць дзяжурства членаў камісіі ў тым памяшканні, якое вызначана як месца знаходжання акруговай камісіі”.

Нагадаем, што слонімцы Іван Шэга і Іван Бедка напісалі зварот на імя Лідзіі Ярмошынай, у якім выказалі незадаволенасць працай акруговай камісіі Слонімскай выбарчай акругі № 58. У прыватнасці, Іван Шэга паведаміў, як “працуе” у Слоніме акруговая камісія, якую ўзначальвае Алена Мачаліна: “ Я некалькі разоў прыходзіў у Слонімскі райвыканкам, дзе знаходзіцца кабінет выбарчай камісіі, ён пастаянна зачынены. Прыходзіцца людзям бегаць па райвыканкаму і шукаць Мачаліну. Ад яе адной залежыць праца і дзейнасць усёй камісіі. Як жа так? Няўжо нельга было акруговую камісію Слонімскай выбарчай акругі № 58, напрыклад, размясціць у кінатэатры “Мір”, дзе адведзена месца для агітацыі, сустрэч з выбаршчыкамі і г.д., а не хаваць камісію ў райвыканкаме, дзе Мачаліна там адна гаспадарыць і то яе ніколі няма на месцы. Ёсць і яшчэ шэраг заўваг па працы нашай акруговай камісіі. Пра ўсё гэта мы і напісалі ў звароце на імя Ярмошынай”, — сказаў Іван Шэга.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international