Полацк: вядучы ОНТ робіць стаўку на сустрэчы з выбаршчыкамі

2012 2012-09-02T19:13:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichu-sustr-rumash-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зарэгістраваны ў якасці кандыдата ў Палату прадстаўнікоў па Полацкай выбарчай акрузе № 28 вядучы палітычных праграм на ОНТ Аляксей Міхальчанка збіраецца ў поўнай меры скарыстацца магчымасцю сустрэцца з выбаршчыкамі і правесці агітацыю.

На перыяд з 5 па 21 верасня кандыдатам запланавана 14 сустрэч з выбаршчыкамі практычна ва ўсіх вызначаных для сустрэч памяшканнях, у тым ліку і ў трох нядаўна далучаных да Полацкай гарадской выбарчай акругі № 28 сельскіх участках.

Канкурэнт Міхальчанка за крэсла ў Палаце старшыня Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў Наталля Гуйвік пакуль збіраецца сустракацца з выбаршчыкамі толькі тройчы. Трэці кандыдат, прадстаўнік партыі левых «Справядлівы свет» Аляксей Філімонаў, пакуль не падаваў заявак на сустрэчы з выбаршчыкамі.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international