viasna on patreon

Міністэрства юстыцыі перарэгістравала ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” (СБП)

2006 2006-12-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў БелаПАН старшыня грамадскага аб’яднання Алесь Пашкевіч, пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі СБП выданае ў адпаведнасці з рашэннем Мінюста ад 15 снежня і падпісанае міністрам юстыцыі Віктарам Галаванавым.

“Акрамя таго, мы атрымалі зацверджаны Мінюстам статут грамадскага аб`яднання з занесенымі папраўкамі і дадаткамі, звязанымі са зменамі ў законе “Аб грамадскіх аб’яднаннях” і зменай юрыдычнага адрасу СБП”, – сказаў А.Пашкевіч. Такім чынам, паводле яго, аб`яднанне мае ўсе неабходныя афіцыйныя дакументы для сваёй законнай дзейнасці ў рамках прававога поля.

Акрамя таго, падкрэсліў А.Пашкевіч, перарэгістрацыя СБП падводзіць “дадатковую рысу пад усімі судовымі баталіямі паміж аб`яднаннем і Мінюстам, паколькі адсутнасць юрыдычнага адрасу ў СБП было адной з прэтэнзій да яго з боку Мінюста”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства