Зэльва: кандыдатаў накіравалі “па колу”

2012 2012-09-02T18:18:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shega-karatkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдаты ў дэпутаты па Слонімскай выбарчай акругі № 58 Іван Шэга (Партыя БНФ) і Міхаіл Караткевіч  (партыя “Справядлівый свет”) наведалі Зэльву, каб удакладніць пытанні наконт сустрэчы з выбаршчыкамі ў раённым Доме культуры. У гэтым РДК ужо даўно вывешаны афішы і запланаваны сустрэчы з іншым кандыдатам у дэпутаты -- Алай Сопікавай.

У Доме культуры на пытанні кандыдатаў,  дзе можна вывесіць абвесткі і ў які дзень ім могуць прадаставіць залу для сустрэчы з выбаршчыкамі, ніхто не змог адказаць. Дырэктар сказаў, што ён заўтра звальняецца з працы, і гэтае пытанне ён не жадае вырашаць. Намеснік дырэктара РДК паслала кандыдатаў да загадчыцы аддзела культуры Зэльвенскага райвыканкама Галіны Раманчук. Яна сустрэла кандыдатаў у дэпутаты не вельмі ветліва і насцярожана, сказаўшы, што залу прадаставіць толькі з дазволу райвыканкама. Толькі пасля таго, як Іван Шэга і Міхаіл Караткевіч сказалі, што яны завітаюць зараз у райвыканкам і напішуць там скаргі, спадарыня Раманчук пагадзілася прызначыць дзень сустрэчы кандыдатаў у дэпутаты ў Зэльвенскім РДК, а таксама паказала месцы, дзе кандыдаты змаглі размясціць абвесткі пра свае сустрэчы з выбаршчыкамі.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

На здымку: кандыдаты ў дэпутаты па Слонімскай выбарчай акругі № 58 Іван Шэга і Міхаіл Караткевіч

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international