Аляксей Міхальчанка збірае грошы: «Наша перамога патрабуе ахвяр!»

2012 2012-09-02T17:34:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mihalchanka-aliaksej-polack.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прайшло 10 дзён з часу рэгістрацыі кандыдатаў па Полацкай выбарчай акрузе № 28, а ні аднаго агітацыйнага мерапрыемства пакуль не праводзілася.

На дзвярах і вітрынах крам і ўстаноў ужо з месяц сіратліва вісяць толькі даўнія плакаты з датай маючых адбыцца выбараў. Ніхто з кандыдатаў таксама не выстаўляў у Полацку агітацыйныя пікеты.

Зрэшты, на апошняй старонцы «Полацкага весніка» ад 28 жніўня на правах рэкламы размешчана фота кандыдата Аляксея Міхальчанкі з заклікам да палачан уносіць грошы ў яго выбарчы фонд. Прывядзем толькі пачатак звароту кандыдата да выбаршчыкаў: «Наша перамога патрабуе ахвяр!» Далей кандыдат абяцае накіраваць кожны рубель выбаршчыкаў на перамогу, правесці сумленныя выбары і зрабіць Полацк лепшым горадам краіны.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international