Пінск: чыноўнік заявіў, што вынік выбараў залежыць ад настаўнікаў

2012 2012-09-02T15:21:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinsk-chyn-nast-vyb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Газета “Полесская правда” у № 70 ад 1 верасня надрукавала інтэрвью “Выхаваць грамадзяніна” з намеснікам старшыні Пінскага райвыканкама Іванам Багатка. Чыноўнік распавёў пра тое, як добра падрыхтавалася Піншчына да новага навучальнага году, а напрыканцы заявіў аб залежнасці выніку выбараў ад супрацоўніцтва настаўнікаў і вертыкалі. Прыводзім цытату цалкам:

“ … Мы находимся в преддверии важнейшей политической кампании. Все вы знаете, что 23 сентября состоятся выборы депутатов Палаты представителей Народного собрания Республики Беларусь пятого созыва. От совместной работы органов власти и учительского состава учебных заведений района будет зависеть исход этого мероприятия».

Вось толькі ў чым заключаецца залежнасць вынікаў выбараў ад настаўніцкага складу – чыноўнік не ўдакладніў.

Нагадаем, большасць складу ўчастковых камісій у рэгіёне – настаўнікі і выкладчыкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international