Маладэчна: Кандыдату вынесена папярэджанне

2012 2012-09-02T15:05:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lagvinovich-jan-maladechna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акруговая камісія Маладэчанскай гарадской акругі №72 вынесла папярэджанне кандыдату ад Партыі БНФ Яну Лагвіновічу за тое, што ён не прадаставіў копію загаду з месца працы аб выбарчым адпачынку. З гэтай нагоды кандыдат накіраваў скаргу ў ЦВК, дзе адзначае, што нідзе ў выбарчым кодэксе не пазначана, што ён абавязаны прадастаўляць тую копію ў акруговую камісію.

Ян Лагвіновіч працуе на прыватным прадпрыемстве і да апошняга часу знаходзіўся ў планавым працоўным адпачынку, а браць потым і выбарчы адпачынак пакуль не збіраўся. Згодна з артыкулам 77 Выбарчага кодэксу, “пасля рэгістрацыі... кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вызваляюцца ад выканання працоўных абавязкаў з дня рэгістрацыі да дня выбараў без захавання заробку. Падставай для такога вызвалення  з’яўляецца рашэнне адпаведнай камісіі аб рэгістрацыі кандыдатам і заява кандыдата наймальніку аб прадастаўленні яму адпачынку без захавання заробку для ўдзелу ў выбарчых мерапрыемствах. Кандыдатам у дэпутаты па іх асабістай заяве на гэты ж час можы быць прадстаўлены чарговы адпачынак”. Ян Лагвіновіч якраз і знаходзіўся ў чарговым адпачынку.

Зараз Ян Лагвіновіч чакае наконт гэтай сітуацыі тлумачэнняў ЦВК .

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international