У Брэсце суд падтрымаў забарону пікету салідарнасці з палітвязнямі

2012 2012-09-01T20:37:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vialichkin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін (Брэст)

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін (Брэст)

Пікет меркавался правесці 4 жніўня – у гадавіну знаходжання за кратамі кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы палітзняволеных у Беларусі. Аднак Брэсцкі гарвыканкам забараніў акцыю, спаслаўшыся на тое, што заяўнікі не падпісалі дамовы з праваахоўнымі органамі, установай аховы здароўя і камунальнымі службамі.

Нязгодныя з такім рашэннем уладаў праваабаронца Уладзімір Вялічкін, кіраўнікі абласных структураў АГП Уладзімір Вуек і БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі накіравалі скаргу ў суд першай інстанцыі, але той пакінуў яе без задавальнення. Па словах Уладзіміра Вялічкіна, суд не прыняў да ўвагі, што рашэнне, на якое спасылаецца ў сваё адмове гарвыканкам, парушае правы грамадзян на мірныя сходы і не дае магчымасці публічна выказваць свае перакананні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international