Гендырэктара “Беларускай калійнай кампаніі” прасоўваюць па дэпутацкай лесвіцы

2012 2012-09-01T20:29:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ivanou_valieryj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Іваноў, гендырэктар “Беларускай калійнай кампаніі”

Валерый Іваноў, гендырэктар “Беларускай калійнай кампаніі”

У некалькіх раёнах Магілёўскай вобласці – Шклоўскім, Бялыніцкім і Круглянскім – 29 жніўня адбыліся сумесныя паседжанні прадстаўнікоў раёных выканаўчых камітэтаў і прэзідыумаў раённых Саветаў дэпутатаў па вылучэнні кандыдата ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.   

Ва ўсіх раёнах удзельнікі паседжанняў адзінагалосна вызначылі кандыдатуру дзеючага дэпутата Палаты прадстаўнікоў, гендырэктара ЗАТ “Беларуская калійная кампанія” Валерыя Іванова.

Падчас паседжання Бялыніцкага райвыканкама і прэзідыума райсавета намеснік старшыні райвыканкама па ідэалогіі Надзея Серыкава адзначыла, што Валерый Іваноў “добра вядомы бялынічанам: з’яўляючыся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, ён заслужыў давер і павагу жыхароў раёна, паколькі актыўна садзейнічаў вырашэнню іх жыццёвых праблем, прынцыпова і сумленна адстойвае іх законныя інтарэсы і правы, не баіцца цяжкасцяў і заўсёды знаходзіцца там, дзе няпроста”. Пасля гэтай хвалебнай оды бялыніцкай  чыноўніцы ўзнікае пытанне: чаму ж такі добры дэпутат ізноў не балатуецца ў Палату прадстаўнікоў, каб працягваць бараніць “законныя правы і інтарэсы” жыхароў раёна, давер і павагу якіх ужо “заслужыў”?

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пятага склікання, намеснік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які быў канкурэнтам тагачаснага старшыні Шклоўскага райвыканкама Валерыя Іванова на парламенцкіх выбарах 2008 году, падзяліўся сваім меркаваннем наконт вылучэння Іванова ў Савет Рэспублікі:

“Гэта не выбары, а чарговая прафанацыя. Валерый Іваноў даўно ўжо жыве ў Мінску і вельмі рэдка бывае ў сваёй выбарчай акрузе. Карцей, проста адбылося прызначэнне чарговага чыноўніка на чарговую пасаду. Які гэта дэпутат, што не жыве ў сваім рэгіёне! Магчыма, Валерыю Іванову не хапае заробка на пасадзе генеральнага дырэктара “Беларускай калійнай кампаніі”, таму ён вырашыў стаць яшчэ і дэпутатам Савета Рэспублікі”.

Варта прыгадаць, што падчас парламенцкіх выбараў 2008 году сябра акруговай камісіі Шклоўскай выбарчай акругі № 90 ад ПБНФ Пётр Мігурскі выявіў шматлікія парушэнні. У прыватнасці, той факт, што ўчастковыя камісіі здавалі ў акруговую камісію незапоўненыя бланкі выніковых пратаколаў, падпісаныя ўсімі сябрамі камісій. Тады гэтыя бланкі, у прыватнасці, па Гарадцу і Александрыі, былі прадэманстраваны журналістам і міжнародным назіральнікам.

Дарэчы, у другой палове жніўня дэпутат Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання Валерый Іваноў праводзіў адзін з сваіх апошніх прыёмаў выбаршчыкаў у Круглянскім раёне. Як паведамляе круглянская раённая газета “Сельская жыццё” (№ 64 ад 22 жніўня), на знак удзячнасці за дапамогу ў ажыццяўленні дэпутацкіх абавязкаў Валерый Іваноў “уручыў старшыні райвыканкама А. І. Дуцько і асабістаму памочніку дэпутата А.М. Белянкіну кампутары”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international