viasna on patreon

Ілжэсведка па справе праваабаронцы вылучана ў Савет Рэспублікі

2012 2012-08-31T17:29:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/savet-respubliki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкая газета “Наш край” 30 жніўня паведаміла, што адбылося сумеснае пасяджэнне Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта і прэзідыюма гарадскога Савета дэпутатаў, на якім было разгледзена пытанне аб вылучэнні кандыдата ў Савет Рэспублікі НС РБ. У верхнюю палату парламента адзінагалосна вулучана Кухарская Людміла Анатольеўна, 1968 года нараджэння, старшыня прафкама Баранавіцкага баваўнянага камбіната.

Спадарыня Людміла Кухарская з’яўляецца таксама сябрам акруговай камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5. Менавіта яна сведчыла ў гарадскім судзе, што назіральнік і праваабаронца Сяргей Гоўша брыдкасловіў на адрас сяброў камісіі 23 ліпеня. Аднак, у выніку праслухоўвання запісу ў судзе ніхто з прысутных так і не пачуў брыдкаслоўя праваабаронцы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства