Студэнту, адлічанаму з Горацкай акадэміі, адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты

2006 2006-12-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былы студэнт БДСГА Аляксандар Страчук атрымаў адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Горацкага раённага Савету дэпутатаў. Фармальнай нагодай для гэтага стала нібыта неадпаведнасьць зьвестак пра сябе, якія прэтэндэнт (у той час – студэнт БДСГА) падаў у камісію яшчэ напрыканцы кастрычніка, падчас рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Выключанымі з акадэміі Аляксандар, а таксама сябра яго ініцыятыўнай групы Дзяніс Сарокін сталі толькі 28 лістапада, пасьля таго, як адміністрацыя ВНУ даведалася аб вылучэньні. Прэтэндэнт, дарэчы, адразу ж падаў скаргу ў камісію, дзе паведаміў аб прымусовым зьмяненьні свайго статуса і патрабаваў прыняцця мераў, каб спыніць перасьлед актыўных студэнтаў. Пры разглядзе пытаньня аб рэгістрацыі сябры камісіі чамусьці не зьвярнулі ўвагу на гэтае паедамленьне. Увогуле ж, з васьмі кандыдацкіх мандатаў, на якія прэтэндавалі сябры Горацкай дэмакратычнай кааліцыі, атрыманыя чатыры, але тры з іх – па ключавых акругах, дзе будуць выбірацца дэпутаты абласнога Савету, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international