viasna on patreon

"Ляпіс Трубяцкой" выступіў з падтрымкай затрыманых мадэратаў суполак сацыяльных сетак

2012 2012-08-31T15:58:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/0909.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Міхалок, лідар гурта "Ляпіс Трубяцкой"

Сяргей Міхалок, лідар гурта "Ляпіс Трубяцкой"

30 жніўня СМІ паведамілі пра затрыманне ў Мінску маладых хлопцаў і дзяўчат - стваральнікаў некалькіх папулярных суполак "Вконтакте", у тым ліку суполкі "Ляпіс Трубяцкой" - бясплатны канцэрт у Мінску ".

Нягледзячы на тое, што гурт "Ляпіс Трубяцкой" не меў ніякага дачынення да гэтай суполкі і не планавала ў бліжэйшы час даваць канцэрт у Мінску (паколькі знаходзіцца ў "чорным спісе" забароненых у Беларусі калектываў), музыкі палічылі свае абавязкам выступіць у падтрымку затрыманых.

"Спачатку ўлада абмежавала ў правах музыкаў, зараз пачала пераследваць іх прыхільнікаў. Пераследуюцца не хуліганы, не злодзеі, не бандыты; людзі падвяргаюцца рэпрэсіям за тое, што любяць і прапагандуюць музыку, якая не даспадобы моцным свету гэтага. Музыка - гэта апошняя тэрыторыя свабоды. Свабоду затрыманым!" - такі зварот з'явіўся на старонцы "Ляпісаў" у Фэйсбуку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства