Барысаў: вылучэнка ад Кампартыі знялася з выбараў

2012 2012-08-31T15:38:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kpb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

31 жніўня адбылося паседжанне акруговай камісіі Барысаўскай сельскай выбарчай акругі № 63, на якім разглядалася заява вылучэнкі ад КПБ Ірыны Глінскай аб зняцці кандыдатуры.

Сябры акруговай камісіі аднагалосна прагаласавалі за зняцце кандыдатуры дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 11 г. Барысава», сябра Камуністычнай партыі Беларусі Ірыны Глінскай па яе жаданні. Якія-небудзь прычыны, якія заахвоцілі кандыдата сысці з выбарчай гонкі, названыя не былі.

Такім чынам, у Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 зараз застаюцца дзеючы дэпутат ПП НС Віктар Гумінскі і вылучэнец ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Аляксей Сімановіч. Пакуль пад пытаннем удзел у выбарах вылучэнца ад АГП Міхаіла Васільева, які аспрэчвае адмову ў рэгістрацыі ў Вярхоўным судзе.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international