viasna on patreon

Мазырская пракуратура не падтрымала намаганні па абароне свабодаў грамадзян

2012 2012-08-31T15:14:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cieliapun-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Уладзімір Целяпун (г.Мазыр)

Праваабаронца Уладзімір Целяпун (г.Мазыр)

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун адрымаў адказ з пракуратуры Мазырскага раёна Гомельскай вобласці на сваю заяву па вызначэнні законнасці  рашэння №1202 ад 12.10.2011 г. Мазырскага райвыканкама “Аб масавых мерапрыемствах”.

Пракуратура амаль месяц разглядала зварот праваабаронцы наконт немагчымасці на практыцы правесці ў горадзе масавае мерапрыемства, пікеты па той прычыне, што практычна немагчыма заключыць дамовы з пазначанымі ў рашэнні структурамі на абслугоўванне мерапрыемства і ажыццявіць разлік за іх паслугі.

У лісце, падпісаным выконваючым абавязкі раённага пракурора В. Жулегам, паведамляецца, што “вызначаныя меры не супярэчаць канстытуцыйным правам і свабодам, не вядуць да іх страты, адпавядаюць абароне грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў, правоў і свабод асобы згодна арт. 6 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах ў Рэспубліцы Беларусь”. Падстаў для прыняцця мер пракурорскага рэагавання няма”.

Нагадаем, што на ўсе спробы зладзіць у Мазыры пікеты грамадскія актывісты атрымлівалі адмовы з райвыканкама. Сярод нагодаў для адмоваў указвалася адсутнасць заключаных дамоваў з ГРАУС па ахове грамадскага парадку, цэнтральнай гарадской паліклінікай – па медычным абслугоўванні, райжылкамгасам – па ўборцы тэрыторыі пасля правядзення масавага мерапрыемства. Атрымаўшы з гэтых арганізацыяў адказы пра немагчымасць заключыць з імі такіх дамоваў (РАУС, ЦГП), немагчымасць правесці разлік фактычных затратаў, Уладзімір Целяпун звярнуўся да С.Гваздзя, старшыні Мазырскага райсавета, Я.Адаменкі, старшыні Мазырскага райвыканкама, за тлумачэннямі наконт практычнай рэалізацыі гэтага рашэння альбо яго дапрацоўкі. Станоўчага адказу праваабаронца не атрымаў. Зварот да У.Дворніка, старшыні Гомельскага аблвыканкама, таксама не прынёс станоўчых вынікаў.

“На мясцовым узроўні ні органы, якія прымаюць рашэнні (і маюць моц нарматыўных прававых актаў), ні органы, якія павінны ажыццяўляць нагляд за выкананнем законаў, рашэнняў, не ў стане альбо не зацікаўлены ў практычнай рэалізацыі гарантаваных Канстытуцыяй правоў і свабодаў грамадзян”, - пракаментаваў сп.Целяпун бюракратычныя намаганні мазырскіх уладных структураў.

Адказ Мазырскай раённай пракуратору на зварот Ул.Целяпуна наконт рашэння райвыканкама аб правядзенні масавых мерапрыемстваў (с.1)
Адказ Мазырскай раённай пракуратору на зварот Ул.Целяпуна наконт рашэння райвыканкама аб правядзенні масавых мерапрыемстваў (с.2)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства