viasna on patreon

Падчас ператрусу ў віцебскіх кандыдатаў забралі дакументы і "Народную праграму"

2012 2012-08-31T15:11:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daishnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінулай ноччу міліцыянты спынілі машыну, дзе ехаў кандыдат у дэпутаты па Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18 Аляксей Гаўруцікаў. На працягу амаль чатырох гадзін у машыне правялі два ператрусы, абвінаваціўшы кіроўцу ў перавозе "крадзеных" рэчаў. Але забралі друкаваныя матэрыялы, якія належалі спадару Гаўруцікаву,  і працоўную тэчку яшчэ адной дэмакратычнай кандыдаткі, Алены Фаміной.

Аляксей Гаўруцікаў расказвае на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што ездзіў у Мінск па справах выбараў. Алена Фаміна, з якой ехалі разам, засталася ў Мінску. А Гаўруцікава і кіроўцу машыны на зваротным шляху затрымалі супрацоўнікі ДПС.

"Адной з мэтаў паездкі было забраць з Мінску рэчы маёй дачкі, -- распавядае спадар Гаўруцікаў. – Атрымалася некалькі сумак і пакункаў. І як толькі супрацоўнікі ДПС гэта ўбачылі, тут жа пачалі ўсё абмацваць, заявіўшы, што шукаюць нейкія скрадзеныя рэчы. Я заявіў, што рэчы мае, а не кіроўцы, і што ператрус без санкцыі пракурора незаконны. Тады нас завезлі ў Першамайскі РАУС, туды ж даставілі санкцыю, і ў прысутнасці панятых, ДПСнікаў, што нас затрымалі, і яшчэ нейкіх невядомых мне людзей распачалі ўжо другі ператрус. Прычым супрацоўнікі міліцыі адразу і прагаварыліся: сказалі, што шукаюць друкаваныя матэрыялы без выходных дадзеных і забароненую літаратуру", -- распавёў Аляксей Гаўруцікаў.

Падчас ператрусу з яго маёмасці забралі адзін асобнік "Народнай праграмы" і некалькі дзесяткаў дыскаў, якія належаць ягонай дачцэ. Забралі і тэчку Алены Фаміной, дзе былі спісы ініцыятыўнай групы ды іншыя матэрыялы да выбараў. А таксама яе асабісты нататнік з адрасамі і тэлефонамі сваякоў, сяброў і знаёмых.

На якіх падставах забралі, так і не патлумачылі, кажа Аляксей Гаўруцікаў:

“Нічога не сказалі! Але я лічу, што парушылі мае правы як кандыдата ў дэпутаты. У тэлевізійным выступе перад выбаршчыкамі я абяцаў, што падчас сустрэчаў мы пагаворым пра палажэнні "Народнай праграмы". Цяпер яе няма. Ды ўсяго мяне беспадстаўна абвінавацілі ў дачыннні да крадзяжу нейкіх рэчаў. Таму я напісаў скаргу ў пракуратуру Першамайскага раёну. Пэўна, скардзіцца будзе і Алена Фаміна, у якой забралі тэчку з неабходнымі для працы дакументамі".

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства