Пружаны: старшыня райвыканкаму адмовіўся ад тэледэбатаў

2012 2012-08-31T14:46:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tv-no.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта было паведамлена 30 жніўня на пазачарговым  паседжанні акруговай камісіі Пружанскай выбарчай акругі № 9. На паседжанне камісіі  на гэты раз не былі запрошаны назіральнікі.

З заявы кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Юркевіча -  старшыні Пружанскага райвыканкама - вынікала, што адмаўляецца ён ад тэледэбатаў з кандыдатам ад АГП Аляксандрам Кабанавым, на якія пагадзіўся на паседжанні камісіі 22 жніўня (пазней згоду падцвердзіў пісьмова). Прычынай адмены сваёй згоды на тэледэбаты Юркевіч назваў інфармацыю з інтэрнэту, што кандыдаты ад АГП будуць здымацца з выбараў, а таксама тое, што Кабанаў адмовіўся ад радыёвыступу. Хаця, па словах Кабанава, ён усяго папрасіў камісію перанесці свой радыёвыступ. Кандыдат Аляксандр Кабанаў лічыць прычыну адмовы свайго суперніка ад тэледэбатаў надуманай: альбо Юркевічу забаранілі тэледэбаты зверху, альбо ён проста спалохаўся, лічыць Кабанаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international