Рыгор Грык абскарджвае адмову ў рэгістрацыі ў Вярхоўным судзе

2012 2012-08-31T12:56:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gryk_rygor-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык, грамадскі актывіст з Баранавіч

Рыгор Грык, грамадскі актывіст з Баранавіч

Баранавіцкі прэтэндэнт у дэпутаты Рыгор Грык, якому адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты, 30 жніўня падаў скаргу ў Вярхоўны суд на рашэнне АВК Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акругі № 6 і ЦВК. Адмова ў рэгістрацыі грунтавалася на сцверджанні аб выяўленых несапраўдных подпісах (18%). Рыгор Грык катэгарычна не пагадзіўся з такім рашэннем АВК № 5 і 25 жніўня накіраваў скаргу ў ЦВК, далучыўшы да яе 29 заяваў, у якіх выбаршчыкі пісьмова пацвердзілі, што дата і подпісы пастаўлены імі асабіста. ЦВК падтрымала рашэнне акруговай камісіі аб нерэгістрацыі Рыгора Грыка кандыдатам.

– Я вырашыў звярнуцца ў Вярхоны суд. Да сваёй скаргі я прыклаў 29 заяваў выбаршчыкаў, у якіх яны пацвярджаюць, што правяраючыя сябры АВК № 5 свядома ўводзілі іх у зман пры праверцы падпісных лістоў, – патлумачыў Рыгор Грык.

Рыгор Грык просіць Вярхоўны суд разглядзець яго скаргу і адмяніць рашэнні АВК № 6 і ЦВК і зарэгістраваць яго кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international