Штрафам ў памеры 5 базавых велічыняў пакараны гомельскі грамадзкі актывіст і праваабаронца Анатоль Паплаўны

2006 2006-12-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 сьнежня ў Гомелі адбылося паседжаньне адміністратыўнай камісіі (у складзе: старшыня – Шышкоў М.А., сябры – Забіяка У.А., Бандарэнка А.Ю., Барысаў В.П., Таміловіч Г.В. і Брохіна І.А.) па справе, заведзенай 28 лістапада на працаўніка Гомельскага завода пускавых рухавікоў грамадзкага актывіста і праваабаронцу Анатоля Паплаўнага. За тое, што на працоўным месцы аднаго з рабочых намесьнікам дырэктара заводу па кадрах, ідэалогіі і бясьпецы Менчуковым А.В былі заўважаны 2 экзэмпляры незалежнай газэты “Свабода”, на сп. Паплаўнага старшым участковым інсьпектарам Савецкага РУУС г. Гомеля Цяцерычам І.У. быў складзены адміністратыўны пратакол.

Адміністратыўная камісія праходзіла без удзелу Анатоля Паплаўнага і прызнанала грамадзкага актывіста вінаватым у парушэньні ч.3 арт.172 КаАП – незаконны распаўсюд друкаваных выданьняў, зьмест якіх ськіраваны на нанясеньне шкоды дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку, і пакрала максімальным памерам штрафу, прадугледжаным дадзеным артыкулам, – 5 базавых велічыняў.

Сп. Паплаўны лічыць рашэньне адміністратыўнай камісіі безпадстаўным, бо факт распаўсюду не быў падцьверджаны, і вывесіў пастанову на дошцы для аб’яў на заводзе. Таксама ён мае намер абскардзіць дадзенае адміністратыўнае пакараньне ў вызначаны тэрмін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international