Назіральнікі БДІПЧ АБСЕ пачалі працу ў Салігорскім рэгіёне

2012 2012-08-31T11:24:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/osce_nazirannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі назіральнай місіі БДІПЧ АБСЕ правялі шэраг сустрэчаў у Салігорскім рэгіёне. Яны сустрэліся як з афіцыйнымі асобамі, так і з прадстаўнікамі дэмакратычнай грамадскасці.

Назіральнікі ад АБСЕ ужо змаглі пабачыцца са старшынямі салігорскіх акруговых камісіяў Таццянай Ярота ды Ганнай Ермалінскай, а таксама з прадстаўніком Беларускага Хельсінкскага камітэту ў Салігорску Леанідам Мархоткам. Па словах назіральніка, прадстаўнікі АБСЕ цікавіліся хадою выбарчай кампаніі на дадзеным этапе і яе адрозненнямі ад папярэдніх выбараў 2010 году.

У бліжэйшых планах назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ на Салігоршчыне сустрэчы з праўладнымі ды апазіцыйнымі кандыдатамі ў дэпутаты, а таксама з прадстаўнікамі дзяржаўных ды незалежных сродкаў масавай інфармацыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international