Орша: законныя дзеянні АВК дазволіла кандыдату толькі праз скандал

2012 2012-08-31T11:21:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pietrushenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст кампаніі «Наш Дом» Мікалай Петрушэнка

Актывіст кампаніі «Наш Дом» Мікалай Петрушэнка

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Аршанскай гарадской акрузе № 26 Мікалай Петрушэнка зайшоў у акруговую камісію, каб атрымаць інфармацыю аб памеры гадавога даходу сваіх канкурэнтаў па акрузе. Інфармацыя гэтая зусім не з'яўляецца сакрэтнай і ў адпаведнасці з заканадаўствам падлягае абавязковаму апублікаванню. Аднак камісія адмовілася паведаміць Мікалаю Петрушэнку гэтыя дадзеныя.

Палічыўшы адмову незаконнай, кандыдат напісаў скаргу і дастаў фотаапарат, каб сфатаграфаваць для сябе напісаны ім тэкст скаргі. Па словах Мікалая Сямёнавіча, дзяжурны сябра акруговай камісіі Ірына Лысенка пабялела і дрыготкімі рукамі пачала вырываць у яго фотаапарат, паўтараючы пры гэтым, што фатаграфаваць тут забаронена. Абураны кандыдат сказаў, што зараз выйдзе на праезную частку і перакрые ў знак пратэсту аўтамабільны рух. Канфлікт быў вырашаны толькі пасля з'яўлення намесніка старшыні камісіі - кіруючай справамі Аршанскага гарвыканкама Іны Хамутоўскай, якая дазволіла Петрушэнку зрабіць фотаздымак.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international