viasna on patreon

Наступ на сацыяльныя сеткі: допыты, ператрусы, арышты (дапаўняецца)

2012 2012-08-31T14:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/internet_off.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманага 30 жніўня ў Менску Паўла Еўціхіева адвезлі ў суд Кастрычніцкага раёна і абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Прысуд – 5 сутак арышту.

Рамана Пратасевіча, затрыманага ўчора супрацоўнікамі КДБ, пасьля допыту, пагроз і збіцця адпусьцілі праз чатыры гадзіны, паколькі ён непаўнагадовы.

Ператрус адбыўся на кватэры дзяўчыны Андрэя Ткачова. Сканфіскаваны ноўтбук, а Андрэя забралі супрацоўнікі міліцыі на допыт. Стала вядома, што Андрэя Ткачова, як і Паўла Еўціхіева, абвінавацілі ў дробным хуліганстве і асудзілі на 7 сутак арышту.

Cяргею Бяспалаву, якога папярэдзілі сябры, удалося пазбегчы затрыманьня. Яго месцазнаходжаньне невядомае.

30 жніўня ў  Віцебску быў затрыманы мадэратар інтэрнэт-суполкі «Надоел нам этот Лукашенко» Алег Шрамук.

У дзьверы ягонай кватэры пазваніла невядомая жанчына і прапанавала набыць атруту для мышэй. Шрамукі адмовіліся, але празь некаторы час гэтая ж жанчына пазваніла зноў. Калі Алег адчыніў дзьверы, у кватэру ўварваліся супрацоўнікі спэцназу і міліцыі. Без тлумачэньня прычынаў яны забралі Алега, сказаўшы, што зьяўляюцца супрацоўнікамі Кастрычніцкага РАУС. Дапыталі таксама і Алесю Шрамук.

Сябру затрыманага, Дзянісу Дашкевічу, у Кастрычніцкім РАУС сказалі, што Алега Шрамука ў іх няма. Калі хлопец пачаў настойваць, яго таксама апыталі і ўзялі адбіткі пальцаў. Потым сказалі, што Шрамука завезі ў Інспекцыю выканання пакаранняў і пасля допыту ў 14:30 яго адпусцілі.

Тым не менш, Алег Шрамук не адгукаўся на тэлефонныя званкі. Але на яго старонцы "ВКонтакте" паказвалася, што ён знаходзіцца ў інтэрнэце. Блізкія ўжо збіраліся падаваць заяву ад знікненні хлопца, але а 12 ночы ён сам выйшаў на сувязь. Алег Шмарук сказаў, што яго так доўга дапытвалі ў КДБ. 

Як паведаміла “Радыё Свабода”, невядомыя ўзламалі блог Віктара Івашкевіча на сайце «Беларускі партызан» і апублікавалі ад яго імя тэкст са зьнявагамі ў бок Ірыны Халіп.

 

Каментуючы затрыманьне адміністратараў суполак vKontakte,  намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч заявіў “Радыё Свабода”, што ў яго выклікае сумнеў законнасьць гэтых мерапрыемстваў праваахоўных органаў:
«Там не разьмяшчалася нейкая інфармацыя, распаўсюд якой забаронены паводле нашага заканадаўства, Канстытуцыі. Людзі выказвалі сваё меркаваньне, у тым ліку адносна дзейнага кіраўніка краіны і ўраду. На гэта яны мелі поўнае права. Па-другое, іх затрыманьні пакуль незразумела які прававы характар носяць. То бок іх затрымліваюць у сувязі з чым? Я асьцерагаюся, што гэта чарговыя пазапраўныя, прэвэнтыўныя адвольныя затрыманьні. Я мяркую, што гэта зьвязана з заклікамі да байкоту выбараў. Бачна, што ўлады вельмі хваравіта рэагуюць на гэтыя ініцыятывы. Самі па сабе заклікі да байкоту не забароненыя дзейным заканадаўствам. Але мы бачым такія абсалютна непрапарцыйныя захады ўладаў. Вось гэтая спэцапэрацыя КДБ адносна сацыяльных сетак можа быць зьвязаная ў тым ліку і з байкотам».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства